Аляксандр Фядута: Гэта годная ацэнкай нашай працы
18.05.2010 14:38
—
Разное
Эксперт «Гавары праўду» Аляксандр Фядута пра ператрусы, што адбываюцца ў офісах кампаніі па ўсёй краіне.
Запісаў ЗП
«На мой погляд, улады рыхтаваліся да ціску на кампанію. А тое, што гэта адбылося зараз так паказальна і масава, можа быць звязана з нашай ініцыятывай па перайменаванні вуліцы Ульянаўскай у вуліцу імя Васіля Быкава. На сёння мы ўжо сабралі больш за 10 тысяч подпісаў. Дынаміка збору подпісаў большая, чым за любога кандыдата ў прэзідэнты. Такія рэчы і палохаюць улады больш за ўсё. Ператрусы, што праходзяць па ўсёй краіне, гэта годная ацэнка нашай працы».
Запісаў ЗП