Майк Тайсан стаў веганам
17.05.2010 12:03
—
Разное
Скандальны баксёр Майк Тайсан заявіў, што яму ўдалося цалкам адмовіцца ад жывёльных прадуктаў і перайсці на суровую веганскую дыету.
novonews.lv
Такое прызнанне спартсмен зрабіў падчас нядаўняга інтэрв’ю аднаму з амерыканскіх тэлеканалаў.
Нагадаем, што веганы ў адрозненні ад вегетарыянцаў цалкам выключаюць са свайго рацыёну і побыту прадукты жывёльнага паходжання. Веганства яшчэ называюць строгім вегетарыянствам.
СМІ зазначаюць, што новы рацыён пайшоў Майку на карысць: на свежых фотаздымках баксёр добра выглядае.
У мінулым годзе «Жалезны Майк» перажыў страшную асабістую трагедыю, калі ў выніку няшчаснага выпадку загінула яго чатырохгадовая дачка Эксодэс.
novonews.lv