Міс ЗША стала дзяўчына арабскага паходжання + фота
17.05.2010 11:31
—
Разное
Ураджэнка Лівана са штата Мічыган выйграла карону Міс ЗША. 24‑гадовая Рыма Факіх перамагла 49 саперніц і атрымала права прадстаўляць ЗША на конкурсе Міс Сусвет.
![]() |
Конкурс прайшоў 16 мая ў Лас-Вегасе.
Рыма Факіх скончыла ў Нью‑Ёрку каталіцкую школу, але ў яе сям’і мяшанае веравызнанне — ісламскае і каталіцкае. Дзяўчына мае ступень бакалаўра мастацтва і скончыла праграму бізнэс‑менэджмента ў Мічыгане.
Каб удзельнічаць у конкурсе, Рыма прадала свой аўтамабіль.