Аўтамат па продажы залатых зліткаў устанавілі ў Абу-Дабі

Источник материала:  
14.05.2010 16:29 — Разное
У адным з люксавых атэляў сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Абу‑Дабі ўстанавілі аўтамат па продажы залатых зліткаў.

Унікальны аўтамат пад назвай Gold To Go («Золата з сабой») сам пакрыты золатам і выдае зліткі вагой 1 г, 5 г, 10 г і адну унцыю (31,1 г). У яго ўбудаваны асаблівы камп’ютэр, які кожныя 10 секунд адсочвае бягучыя цэны на золата на сусветных рынках. У адпаведнасці з атрыманай інфармацыяй цэны ў гандлёвым аўтамаце абнаўляюцца кожныя 10 хвілін. Такім чынам, рэагуючы на змяненні кошту высакароднага металу і ўлічваючы вагу зліткаў, ён прадае іх ад 175 да 4,6 тыс. дырхамаў (прыкладна ад $48 да $1,3 тыс.). Да аплаты прымаюцца як купюры, так і крэдытныя пластыкавыя карткі.

Акрамя таго, праз аўтамат можна купіць у падарункавай упакоўцы залатыя манеты рознай вагі з сімваламі краін — вытворцаў каштоўнага металу: Канады, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыкі.


БЕЛТА

←Все вузы Беларуси перейдут на автоматизированную систему записи абитуриентов на ЦТ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика