16 мая зніжаецца кошт паскоранага вырабу пашпартоў, але павялічваецца тэрмін вырабу

Источник материала:  
14.05.2010 15:28 — Разное

16 мая ўваходзіць у сілу ўказ прэзідэнта «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі паводле заяў грамадзян».

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, указ устанаўлівае адзіны тэрмін вырабу пашпарта грамадзяніна Беларусі

ў паскораным парадку, які складае 15 каляндарных дзён, а не 10 працоўных, і плату ў 17.500 рублёў (раней — 20.000).

Апрача таго, калі раней пашпарт грамадзянам Беларусі, якія хадайнічаюць аб выездзе на пастаяннае пражыванне за межы краіны ў паскораным парадку, афармлялі за 30 дзён, то з 16 мая гэты тэрмін будзе складаць 45 дзён пры плаце ў 35.000 рублёў (раней — 30.000). Дазволена рэгістрацыя па месцы знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да шасці месяцаў грамадзянам краіны, якія выехалі на пастаяннае пражыванне за яе межы, па пашпартах серыі РР. Пры рэгістрацыі ім выдаецца пасведчанне аб рэгістрацыі, устаноўленае заканадаўствам.

Калі раней пры афармленні пашпартоў грамадзянам Беларусі, якія не дасягнулі 16 гадоў, неабходна было аплачваць камп’ютэрную рэгістрацыю ў памеры 0,2 базавай велічыні, то з уваходжаннем новага ўказа гэтая працэдура адменена. Гэта значыць афармленне пашпарта непаўналетняму будзе бясплатным, калі дакумент афармляецца не ў паскораным парадку.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Австрийский эксперт: Беларусь не учитывает риски аварии на будущей АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика