Найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі чакаецца дажджлівае надвор’е

Источник материала:  
11.05.2010 13:18 — Разное

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па ўсходзе, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С, днём плюс 17—23°С, на поўдні да плюс 26°С.

У Мінску 12 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам дождж, магчыма навальніца. Раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём плюс 18—20°С.

У наступныя двое сутак, 13 і 14 мая, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°С,

днём плюс 18—25°С, 14 мая па паўднёвым захадзе плюс 15—17°С.

У Мінску 13 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 20—22°С.


БелаПАН

←От удара молнии погибла жительница Костюковичского района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика