Жанна Літвіна: Збор подпісаў пакажа, які лідэр апазіцыі мае найбольш працаздольную каманду
Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?
Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў:
«Сапраўдны лідэр — ён навідавоку. У нашай сітуацыі чым больш лідэраў, тым лепш. Каб людзі мелі выбар.
Аднак у Беларусі адсутнічаюць унутраныя інвестары, якія былі б гатовыя ўкладваць сродкі ў дзейнасць апазіцыі, каб падтрымаць яе. Таму патрэбен адзін лідэр, здольны аб’яднаць невялікія рэсурсы. Гледзячы на сённяшнюю сітуацыю, думаю, пакуль вызначыць адзінага прадстаўніка аб’яднанай апазіцыі немагчыма. Ці магчыма гэта ў прынцыпе — стане зразумела пасля збору подпісаў. Менавіта тады будзе ясна, хто з кандыдатаў мае найбольш працаздольную каманду, за кім рэсурсы. Тады можна будзе гаварыць і аб вылучэнні адзінага кандыдата».
Іншыя меркаванні — на сайце НН у бліжэйшы час.
Апытваў Алесь Пілецкі