Памылка праваабаронцаў

Источник материала:  
07.05.2010 20:41 — Разное
6 мая ў Вярхоўным судзе быў агучаны прысуд па справе Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. З абвінавачаных былі знятыя абсурдныя абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў і падпалаў.

У следства засталося толькі пяць няшчасных патронаў, знойдзеных у сейфе прадпрымальніка. Такі прысуд — гэта фактычнае апраўданне Аўтуховіча, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Сёння ўжо ні для каго няма сумневаў, што справа палітычная. Занадта нязручным быў гэты чалавек для многіх. Ён сабраў багатае дасье ледзь не на кожнага ваўкавыскага чыноўніка. Думалі, што ён зламаецца пасля першага тэрміну, а не зламаўся.

А ўспомніце ад пачатку, як праваабаронцы шушукаліся між сабой, што прызнаваць Аўтуховіча палітвязням нельга. Ні «Вясна», ні БХК па сёння і не прынялі ніякіх заяваў, што Аўтуховіча трэба лічыць палітвязнем.

«Пачнецца суд, і вы там такое пабачыце!» — казалі нам прыватна адзін з праваабаронцаў. А на судзе ж мы пабачылі, што ўсе абвінавачванні рассыпаліся. Яны грунтаваліся на паказаннях аднаго чалавека. Блытаных і часам фантастычных. Абсалютная большасць сведак заяўляла пра ціск на іх пры выбіванні паказанняў. Але ў Беларусі апраўдальных прысудаў выносіцца менш за працэнт. Вось і цяпер знайшліся гэтыя патроны.

Памылка праваабаронцаў ледзь не стала фатальнай. Тым не менш, знайшлося шмат людзей, што да канца верылі ў сумленнасць Аўтуховіча. Якія, фактычна, выратавалі чалавека.

Сёння ўсё незалежнае грамадства, а таксама Захад павінны дамагацца найскарэйшага вызвалення Аўтуховіча, Асіпенкі і Казлова з‑за кратаў.


Зміцер Панкавец

←Румыния войдет в Шенгенскую зону в марте 2011 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика