Жалобнае набажэнства ў Хатыні — 8 мая

Источник материала:  
07.05.2010 16:33 — Разное
8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбудзецца жалобнае набажэнства. Святая Імша за католікаў Хатыні і ўсёй Беларусі, а таксама за ўсіх тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з нацызмам, распачнецца ў 12.00 непадалёк ад Вечнага агня і помніка Юзафу Камінскаму.

У жалобным набажэнстве прымуць удзел вернікі парафій з Лагойска, Плешчаніц, Кораня і іншых мясцін Беларусі.

Сярод ахвяраў карнай акцыі нацыстаў у Хатыні, якая адбылася 22 сакавіка 1943 г., большасцю з’яўляюцца вернікі Рыма‑каталіцкай парафіі Корань (Лагойскі раён), да якой у той час адносілася в. Хатынь.

Ксёндз дэкан Павел Слука MSF, пробашч парафіі Святога Казіміра ў Лагойску, запрашае ўсіх жадаючых да ўдзелу ў жалобным набажэнстве за ахвяраў фашысцкага нацызму.


catholic.by

←Рэваншысты, альбо Сустрэчны пазоў праз 20 гадоў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика