Мілінкевіч і расійскія грошы

Источник материала:  
03.05.2010 21:18 — Разное
Калі б палітычнае занудства мела сваю шкалу Рыхтэра, то стартавая прамова прэзідэнцкай кампаніі Мілінкевіча атрымала б 12 балаў.

Гэта была рэальная жагва. Вы думалі, будзе новы Мілінкевіч? Не, гэта той самы Мілінкевіч. Які робіць стаўку на такую правільную еўрапейскую рыторыку, што хоць ты спі ў першым шэрагу.

Тут нацыя вымірае, мова гіне, антынародны рэжым танчыць на касцях, а ён «за пяць гадоў наблізіць Беларусь да Еўропы». Le style c’est l’homme meme, як казаў Флабэр.

Мілінкевіч не сказаў многага з таго, на што ад яго хацелі пачуць адказ. Мяне, у прыватнасці, турбуюць размовы пра падтрымку апазіцыі Расіяй.

Маўляў, Расія ўжо распачала свой палітычны праект у Беларусі.

Чаму Мілінкевіч не адкаментаваў гэтыя чуткі ані словам? Можа, таму што гэта толькі чуткі. А можа праз свой стрыманы палітычны стыль.

Што сказаў бы на месцы Мілінкевіча я? Што

беларуская апазіцыя — гэта апазіцыя ідэй, а не апазіцыя грошай. Што спадзявацца на расійскую падтрымку – маральна гібельна, а палітычна – інфантыльны авантурызм.

Смешна, калі палітыкі, ужо лысыя, а паводзяць сябе як дзеці, наступаючы на тыя самыя граблі, што іхныя папярэднікі 9, 7 і 5 гадоў таму.

Калі палітык глядзіць у той бок, гэта паказвае: яго пазіцыі нястойкія. Гэта не лідэр для нацыянальнай апазіцыі.

Гандаль з Расіяй, ва ўсіх сэнсах гэтага слова, — без таго не абысціся ні апазіцыі, ні любому будучаму кіраўніку Беларусі. Але

ніякія тайныя дамовы з Масквой недапушчальны, яны будуць гібельны для асобных палітыкаў, як яны былі б гібельны для краіны, калі б яны заключаліся ад імя краіны. Маскоўскія грошы стануць каменем, які пацягне гэтых палітыкаў на дно.
Барыс Тумар

←П’яную амерыканку пасадзілі за разбэшванне 13-гадовага хлопчыка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика