У Вільні ў аўтобусы і тралейбусы — толькі праз пярэднія дзверы
28.04.2010 14:02
—
Разное
Жыхары Вільні будуць заходзіць у аўтобусы і тралейбусы толькі праз пярэднія дзверы. Новы парадак карыстання грамадскім транспартам пачнуць укараняць гэтым летам. Пакуль гэта называюць эксперыментам.
delfi.lt
Мяркуюць, што калі людзі будуць заходзіць у грамадскі транспарт толькі праз пярэднія дзверы, то знізіцца колькасць «зайцоў», пасажыраў будзе правяраць кіроўца. У грамадскім транспарце будзе менш п’яных і асацыяльных людзей.
Спачатку ў аўтобусы і тралейбусы праз пярэднія дзверы будуць пускаць з 21.00, у выхадныя дні — увесь дзень.
Калі эксперымент апраўдае сябе, то ўжо сёлета будзе ўведзены новы парадак. Калі не, то такі парадак, магчыма, пакінуць толькі ў аўтобусах і тралейбусах тых маршрутаў, дзе мала пасажыраў.
delfi.lt