У найбліжэйшыя суткі тэмпература паветра ў Беларусі павысіцца да плюс 19°С
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2, плюс 4°С, у паўднёва‑заходніх раёнах да плюс 7°С,
днём плюс 10—16°С, у Брэсцкай і па паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці да плюс 19°С.У Мінску 29 красавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём невялікі дождж. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С,
днём плюс 12—14°С.У наступныя двое сутак, 30 красавіка — 1 мая, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 30 красавіка ноччу па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С,
днём плюс 18—25°С, па паўночным усходзе плюс 15—17°С.У Мінску 30 красавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу магчымы кароткачасовы дождж, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля плюс 10°С,
днём плюс 20—22°С.1 мая ноччу па паўночна‑заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С,
днём плюс 15—22°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С.БелаПАН