Рымашэўскі: Адзіны кандыдат мусіў з’явіцца яшчэ ўчора

Источник материала:  
27.04.2010 20:26 — Разное

Рымашэўскі: Адзіны кандыдат мусіў з’явіцца яшчэ ўчора
Віталь Рымашэўскі выступае на «Чарнобыльскім шляху».

— Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ўжо заявіла, што ніякіх зьменаў у выбарчае заканадаўства ня будзе да правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў. А да тых самых выбараў засталіся месяцы, фактычна. Што зрабіць, каб тая ж схема з выбарамі, бескантрольнымі выбарамі, з адсутнасьцю магчымасьцяў назіральнікаў назіраць за падлікам галасоў, каб гэтая схема не паўтарылася на прэзыдэнцкіх выбарах?

— Для таго, каб перамагчы на прэзыдэнцкіх выбарах, нам патрэбны адзіны кандыдат ад правацэнтрыскіх, праэўрапейскіх сілаў. Калі такі кандыдат будзе, калі вакол яго аб"яднаюцца ўсе найбольш буйныя апазыцыйныя сілы, калі ён знойдзе падтрымку ў грамадзтве больш за 50 працэнтаў, тады ўладам будзе складана даказаць, што выбары былі не сфальсыфікаваныя. Але зрэшты, фальсыфікаваць выбары ўсё роўна будуць. Адзін шанец зьмяніць нешта ў гэтай краіне – адстойваць сваю перамогу. І мы будзем на гэта працаваць на прэзыдэнцкіх выбарах. Моцная кампанія, магчымасьць мабілізаваць людзей, простых людзей, магчымасьць заклікаць людзей прыйсьці падтрымаць перамогу, гэта адзінае, што можа зьмяніць сытуацыю на бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах. Мы не чакаем таго, што ўлада пойдзе на нейкія саступкі пры падліку галасоў.

— Вы гаворыце пра адзінага кандыдата ад незалежніцкіх правацэнтрыскіх слаў, а калі павінен быць гэты кандыдат, бо выбары могуць адбыцца пры канцы гэтага году. Застаюцца месяцы...

— Гэты кандыдат мусіў з’явіцца яшчэ ўчора, і БХД намаганьні прыклала, каб гэты кандыдат быў. Але мы доўга чакаць ня будзем. У Беларускім незалежніцкім блёку вызначаныя тэрміны -- гэта 1 чэрвеня і 15 чэрвеня. Да 1 чэрвеня вызначаем працэдуру, 15 чэрвеня пачынаецца вылучэньне адзінага кандыдата. Калі нехта ня будзе гатовы, мы пойдзем далей. Кандыдат ад БХД ужо ёсьць. Беларуская хрысьціянскай дэмакратыя рэальна і цьвяроза ацэньвае свае сілы, але мы гатовы браць адказнасьць на сябе ў гэтай краіне, ў тым ліку і на прэзыдэнцкіх выбарах. Калі нават усе астатнія адмовяцца, як напрыклад было з Чарнобыльскім шляхам, калі арганізатарам і рухаючай сілай стала БХД і Малады фронт толькі, але, як вы бачыце, атрымалася ня горш, чым калі гэта арганізоўвалі ўсе разам астатнія палітычныя сілы летась. Тое самае магчыма адбудзецца на прэзыдэнцкіх выбарах.

— Вы, як я разумею, і ёсьць той самы кандыдат ад БХД, адзін з магчымых...

— Ад БХД я адзіны кандыдат.

— Той магчымы адзіны кандыдат, фактычна ад БНБ, вы гатовыя ісьці на выбары, гатовыя змагацца да перамогі, калі так атрымацца, што не ўдасца дамовіцца з астатнімі палітычнымі сіламі?

— Калі б я не быў гатовы, я б не даваў сваю згоду на вылучэньне ад БХД. Так, я гатовы ісьці на выбары, гатовы ісьці да канца, гатовы рызыкаваць . Зрэшты, мы гэта ўжо і робім. Я ўсё ж спадзяюся. што дамоўленасьць дасягнута будзе, і ня толькі арганізацыі, якія ўваходзяць у Беларусі незалежніцкі блёк, але і іншыя арганізацыі, блізкія нам па палітычным перакананьням, далучацца да вылучэньня адзінага кандыдата. У самым горшым выпадку, калі гэтага не здарыцца, то мы будзем ісьці далей самастойна, як Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. І я прыкладу ўсе намаганьні, каб перамагчы.


Паводле радыё «Свабода»

←Авиабилеты подорожают из-за исландского вулкана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика