Неінтэлігентная гульня Рады інтэлігенцыі
Уладзімір Колас, кіраўнік Рады інтэлігенцыі. |
Ад супрацы з Радай інтэлігенцыі ў справе выбару адзінага кандыдата рашуча адмовіўся лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў: «Я не бачу ніякага сэнсу ўдзельнічаць.
Чаму Саннікаў дазволіў сабе такую рэзкасць? Бо ведае, што кіраўнік Рады інтэлігенцыі вельмі блізкі да адной з палітычных груповак. І падазрае, што ні пра якую працэдуру адбору няма гаворкі. Думка толькі пра тое, як прыкрыць аўтарытэтам інтэлігенцыі кандыдатуру ад гэтай групоўкі. Бо ведае таксама, што Рада інтэлігенцыі за пяць гадоў сваёй дзейнасці абмежавалася нешматлікімі паседжаннямі, ніякай іншай дзейнасці ен праводзіла.
Маніпуляцыі з намашчэннем кандыдата Радай інтэлігенцыі ніяк не ўзмацняць апазіцыі, ані арганізуюць грамадства. Гаворка ідзе пра ператасоўку, на хуткую руку, картаў у апазіцыйным асяродку. Маем справу з выкарыстаннем у палітычных мэтах самога слова «інтэлігенцыя».
Перад Саннікавым адмовіўся ад супрацы з Радай Алесь Міхалевіч. Следам за Саннікавым Уладзіміра Коласа адшые, трэба думаць, і апазіцыйны лідэр з найбольшым рэйтынгам сярод насельніцтва — Аляксандр Мілінкевіч. Сумняюся, каб мела зацікаўленасць у такой супрацы Беларуская хрысціянская дэмакратыя з яе сапрраўды актыўнымі структурамі. Так з харошай грамадзянскай ідэі выходзіць наменклатурны пшык. А інтэлігенцыя застаецца з адпаведнай рэпутацыяй.
Барыс Тумар