Гіпермаркеты таксама падманваюць

Источник материала:  
24.04.2010 20:20 — Разное
Дробныя сакрэты вялікага гандлю.

Абважыць на рынку, не прабіць чэк ці недадаць рэшту — гэтыя хітрыкі прадаўцоў заўсёды будуць актуальнымі. Размова ж пойдзе пра тыя непрыемныя сітуацыі, якія падманам назваць нельга. Так, простая лёгкасць рук. Калі трэба быць асабліва пільным і на што звяртаць дадатковую ўвагу ў супер‑ і гіпермаркетах?

Мастацтва малых памераў

Савецкі час быў часам круглых лікаў. Хлеб — дык 1 кілаграм, смятана —250 грамаў ці 500 грамаў… Такая фасоўка пратрымалася да пачатку новага тысячагоддзя. А пасля ў справу ўмяшаліся маркетолагі. Прыгледзьцеся: крупы цяпер прадаюцца ў пакетах па 0,9 кг замест ранейшага кілаграма. Смятану многія заводы прадаюць па 230 г, масла — па 180. Гандаль не пашкадаваў нават дзяцей — порцыя марожанага цяпер складае 65—75 г, а не колісь «законныя» 100 г. Эталонам хлеба стала з неба ўзятае 0,91 кг, а для паловы бохана 0,45 кг. Прычым фасоўка зменшылася, а тавары не патаннелі.

Хто трымаецца да апошняга, дык гэта знакамітая паўлітроўка. Што сокі, што піва з гарэлкай захоўваюць стандартную «камплектацыю». Літр — дык літр, 0,5 — дык 0,5.

На калені па танны прадукт

На працу мерчандайзерам — спецыялістам па раскладанні тавару — бяруць каго хочаш, нават людзей без адукацыі. Затое галоўнага правіла гіпермаркетаў яны прытрымліваюцца бездакорна. Самыя танныя прадукты заўсёды павінны ляжаць на ніжніх паліцах.

Сацыёлагі падлічылі, што калі тавар перакласці на ўзровень вачэй, ягоныя продажы ўзрастаюць на 70—80%. Таму перад пакупніком аказваюцца больш дарагія прадукты. Каб ашчаджаць, прыходзіцца аглядаць ніжнія паліцы на карачках.

Чытанне між радкамі

«Маленькі крэдыт! Усяго 2% у месяц!» — захапляльная перспектыва для тых, хто чытае рэкламу няўважліва. Няхітрыя падлікі паказваюць, што 2% у месяц — гэта 24% гадавых. Хто адважыцца назваць такі крэдыт маленькім?

Часам інфармацыю і хаваць не трэба — яе ўсё роўна ніхто не зразумее. Што такое масліца? Масла, але не каровіна, а змяшанае са згушчанымі расліннымі алеямі. Тое ж датычыць і кефірных напояў, якія не з’яўляюцца кефірамі. І нектараў, у якіх насамрэч 25—50% соку, і соказмяшчальных напояў, дзе ад соку застаецца ўсяго 10%.

Ніводны з пералічаных выпадкаў не з’яўляецца прамым парушэннем закону. Але, як у анекдоце, асадачак застаецца…


ЯВ

←На субботнике в Минской области планируется заработать Br1,2 млрд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика