У Гродне выпаў снег + фота
22.04.2010 11:12
—
Разное
![]() Фота БЕЛТА |
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах, пераважна па паўночным захадзе, — з мокрым снегам. Вецер заходні, паўночна‑заходні 5—10 м/с, раніцай і днём месцамі парывы да 15—18 м/с.
Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём плюс 4—9°С, на паўднёвым усходзе да плюс 12°С.