Дастыш фантастыш
![]() |
Па кінатэатрах раскладзеныя флаеры з рэкламай фільма «Дастыш фантастыш». 23 красавіка ў клубе «Рэактар» пройдзе канцэрт, прымеркаваны да выхаду саундтрэка, у кінатэатры «Кастрычнік» усталяваныя стэнды з прарэзанымі адтулінамі для аматараў пафоткацца ў вобразе персанажаў фільму. Нарэшце «Беларусьфільм» усур’ёз сабраўся на братазабойчую, але справядлівую вайне ўсіх кінастудыяў супраць усіх кінастудыяў.
Нягледзячы на ўсе
— ужо сама сабою цікавая завязка пра хлопца з чырвонымі патламі, які прыехаў у Мінск і выгадаваў грошавае дрэва. Мудрагелісты сюжэт дорыць нам шмат прыемных імгненняў у выглядзе акту продажу Нацыянальнай бібліятэкі новаму беларусу, а таксама здачу ў арэнду будынку Валадарскай турмы натоўпу сімпатычных паўдуркаў.
З мінусаў:
— «Беларусьфільм» усё яшчэ ўстыдаецца беларускай мовы, хаця ўсе задаткі для пераадолення гэтай спадчыны праклятага мінулага былі (шматлікая прысутнасць у кадры актораў Купалаўскага і пазакадравыя песні Лявона Вольскага).
Але такой бяды — доўгая дарога дадому. Проста каб нараджаліся шэдэўры, такіх камедыяў мусіць быць 5–10 на год.
Ліза Кавальчык