Мабільнік за $214 тыс

Источник материала:  
07.04.2010 17:37 — Разное

Мабільнік за 4 тыс

Брытанскае ювелірнае бюро Сцюарта Х"юза ў супрацоўніцтве з кампаніяй Prive International выпусціла 10 экзэмпляраў мабільнага тэлефона, які нагадвае мадэлі сотавых апаратаў 1980-х гадоў, паведамляе onliner.by. На аздобу кожнай прылады пайшоў амаль кілаграм золата і 76 брыльянтаў агульнай масай 23 карата.

Цалкам дубляваць функцыянал мабільнікаў 80-ых гадоў вытворцы не рашыліся – мабільнікі ад Сцюарта Х"юза і Prive International маюць невялікі каляровы дысплэй. Першыя мадэлі сотавых тэлефонаў мелі манахромныя экраны. Тыя, хто наважыцца набыць сабе падобную цацку, таксама змогуць карыстацца WAP і SMS.

Цуд тэхнікі ад Сцюарта Х"юза і Prive International пакуль не прадаецца. Аднак ужо ацэнены ў $214 тыс.


Аўтар: АП

←Минспорта: в Беларуси обязательно должен быть «чернобыльский туризм»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика