Фота: кадр з фільма "Бітва тытанаў"
Тэлеграф рэкамендуе, куды падасца з 5 да 11 красавіка ў сталіцы.
1. Трохмерны Сэм Уортынгтан: другое прышэсце
Цікавасць Галівуду да Старажытнай Грэцыі, абуджэнню якой спрыяў поспех фільма "300 спартанцаў", у апошні час дасягнула апагею. Багі і героі Алімпу фігуравалі ў нядаўняй казцы "Персі Джэксан і выкрадальнік маланак", а зараз перамясціліся ў экшн "Бітва тытанаў". Галоўная роля ў фільме дасталася зорцы "Аватара" Сэму Уортынгтану. Але калі карціна Джэймса Кэмерана здымалася ў 3D першапачаткова, дык "Бітва тытанаў" была пераведзена ў модны фармат постфактум. І гэта, па водгуках першых відавочцаў, не пайшло ёй на карысць.