Выратавальнікі прыехалі ў Дубаўку

Источник материала:  
29.03.2010 — Разное

Сёння паміж урочышчам Дубаўка і Красным Беражком на беразе Вяллі пачаліся работы па ліквідацыі наступстваў магчымай лакальнай экалагічнай катастрофы.

Як паведамляла "РГ" раней, тут, у зоне адпачынку, невядомымі былі выкінутыя і разбітыя лямпы асвятлення, якія утрымліваюць ртуць.

Хімік-дазіметрыст службы хімічнай і радыяцыйнай аховы Маладзечанскага ГРАНС Віталь Падбярэзскі.

Намеснік начальніка Вілейскага РАНС Анатоль Стрэж, Віталь Падбярэзскі і начальнік службы хімічнай і радыяцыйнай абароны Маладзечанскага ГРАНС Аляксандр Міцкевіч знаёмяцца з паказаннямі аспіратара - дазіметрычнага прыбора.

Старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Валеры Сухалет,  начальнік Вілейскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Альшэўскі, начальнік службы хімічнай і радыяцыйнай абароны Маладзечанскага ГРАНС Аляксандр Міцкевіч.

Ляснічы Вілейскага лясніцтва Мікалай Скулавец (справа) дае інтэрв'ю журналісту "РГ" Сяргею Зянько.



Берагі Вяллі штогод усё больш і больш засмечваюць людзі.

Рака падмывае бераг.

Бярозавы гай паблізу злашчаснага месца.

Пароў ртуці пад Дубаўкай не знайшлі

Бітыя люмінесцэнтныя лямпы прыбяруць работнікі Вілейскага лясніцтва з лесу паміж урочышчам Дубаўка і Красным Беражком. “Рэгіянальная газета” 29 сакавіка звярнулася па гэтай праблеме ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Там адрэагавалі аператыўна.

Пра тое, што на высокім беразе раскіданыя бітыя выкарыстаныя лямпы, нашаму выданню ў суботу паведамілі жыхары Вілейкі. Людзі былі занепакоеныя: на прывычным месцы адпачынку віляйчан і маладзечанцаў раскіданыя асколкі лямпаў, у якіх можа ўтрымлівацца ртуць.

Каля 10 гадзін раніцы наш карэспандэнт пазваніў намесніку начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Анатолю Стрэжу, а таксама начальніку раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандру Альшэўскаму.

Адразу пасля званка Анатоль Стрэж выклікаў з Маладзечна сваіх калег са службы хімічнай радыяцыйнай аховы. Бліжэй да абеду на месца знаходак выехалі прадстаўнікі ўсіх структур, зацікаўленых у ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі.

Узровень канцэнтрацыі хімічных пароў у паветры спецыяльным прыборам – аспіратарам accuro – праверыў сяржант унутранай службы Маладзечанскага ГРАНС Віталь Падбярэзскі. Ён зрабіў выснову: перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пароў ртуці прыбор не выявіў.

Па словах Аляксандра Альшэўскага, ён дасць прадпісанне Вілейскаму лясніцтву, на тэрыторыі якога раскіданае шкло ад лямпаў, прыбраць яго. Выкарыстаныя лямпы абавязкова трэба ўтылізаваць. Гэтым займаюцца дзве мінскія фірмы. Начальнік вілейскіх эколагаў таксама праз газету падзякаваў нашым чытачам за пільнасць і назіральнасць.

Варварствам назваў здарэнне на высокім беразе ляснічы Вілейскага лясніцтва Мікалай Скулавец. Ён наракае на людзей, якія выкідаюць смецце ў лесе, нягледзячы на тое, што зусім побач, каля Сасновага Бора, знаходзіцца звалка. Няхай сабе люмінесцэнтныя лямпы трэба ўтылізаваць, але ж тут таксама валяюцца пустыя шкляныя і поліэтыленавыя бутэлькі, пачкі ад цыгарэт, іншае смецце.

Па словах Мікалая Скулаўца, за дзень, 30 сакавіка, яго работнікі збяруць асколкі лямпаў і адправяць іх на ўтылізацыю. Ці будзе знойдзены гаспадар небяспечнага смецця, невядома. Міліцыя па факце здарэння пачала праводзіць праверку. Як адзначыў старшы оперупаўнаважаны райаддзела ўнутраных спраў Валеры Сухалет, наўрад ці лямпы выкінуў сюды прыватная асоба. Хутчэй за ўсё, гэта з нейкага прадпрыемства ці арганізацыі.

Што чакае злачынцаў

Надзея на тое, што міліцыя знойдзе парушальнікаў, па словах Валерыя Сухалета, ёсць. Згодна з артыкулам Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за забруджванне навакольнага асяроддзя можна атрымаць ад 5 да 30 базавых велічынь штрафу (175 000 – 1 050 000 рублёў). А каб ртуццю было пашкоджанае паветра, за дэградацыю зямель трэба было б заплаціць ад 0,1 (3 500 рублёў) да 0,3 (10 500 рублёў) базавай велічыні за адзін квадратны метр.

Шкло ад лямпаў, па словах Аляксандра Альшэўскага, раскіданае прыкладна на тэрыторыі 80-100 квадратных метраў.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

←В Хельсинки белорусы протестовали против ядерной энергетики (Фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика