Як правільна збіраць бярозавы сок

Источник материала:  
10.04.2018 — Калейдоскоп

Пачатак красавіка — пара нарыхтоўкі бярозавага соку, традыцыйнага промыслу беларусаў. Каб назапасіць яго самастойна, грамадзянам трэба звярнуцца ў мясцовае лясніцтва. Для фізічных асоб гэтая працэдура бясплатная.

Пад падсочку падбіраюцца дрэвы дыяметрам 20 см і больш. Нарыхтоўка вядзецца спосабамі, якія забяспечваюць захаванасць тэхнічных якасцей драўніны. Сам працэс павінен праходзіць пад наглядам і кантролем работнікаў лясной аховы.

Грамадзяне таксама маюць права весці нарыхтоўку соку з бяроз і клёнаў, што растуць на іх зямельных надзелах.

■ Уладзімір ЯГОРАНКАЎ,

старшы дзяржінспектар міжраённай інспекцыі АЖіРС.

←Какой сегодня праздник: 10 апреля 2018 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика