Прапалі больш чым паўтары тысячы долараў…

Источник материала:  
12.09.2018 21:51 — ЧП

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ:

Прапалі больш чым паўтары тысячы долараў…

Укралі чыгуны?
3 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне жыхаркі вёскі Палонь В. аб тым, што з мая па жнівень гэтага года з яе гаспадарчай пабудовы зніклі чатыры чыгуны.

П’яны на пляжы
3 верасня ў РАУС звярнуўся матрос-выратавальнік ТВВАД і расказаў аб тым, што на пляжы «Паўднёвы» ў Ганцавічах каля драўлянага мастка ляжыць п’яны мужчына, магчыма, без свядомасці. Праверку праводзіць РАУС.

Незарэгістраваная стрэльба
4 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне жыхара Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Мужчына расказаў, што жыхарка вёскі Кукава-Бор захоўвае незарэгістраваную стрэльбу і дзесяць патронаў да яе. Праверку праводзіць РАУС.

Нецвярозы веласіпедыст
4 верасня ў міліцыю звярнуўся жыхар г. Ганцавічы Л. і паведаміў аб тым, што па аўтадарозе Р-105 едзе на веласіпедзе мужчына ў стане алкагольнага ап’янення. Складзены адміністрацыйны пратакол.

Пагрозы забойствам
5 верасня па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа па арт. 186 КК РБ у адносінах да жыхара Малькавіч Н. 1972 года нараджэння.

4 ліпеня Н., знаходзячыся ў лясным масіве бліз вуліцы Камсамольскай у Малькавічах, падчас спрэчкі разбіў шкляную бутэльку. Трымаючы ў руках частку пабітай бутэлькі, мужчына выказваў у адрас пацярпелага пагрозы забойствам.

Інтэрнэт-махлярка
5 верасня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі Ганцавіч аб тым, што на старонцы сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» невядомая жанчына піша ў яе адрас абразы і патрабуе грошай. Праверку праводзіць РАУС.

Траўма на вытворчасці
7 верасня па медыцынскую дапамогу ў ЦРБ звярнулася жанчына з траўмай правай кісці. Траўму яна атрымала на вытворчасці ў Ганцавіцкім райспажыўтаварыстве. Праверку праводзіць РАСК.

Двухгадовы хлопчык загінуў на пажары
8 верасня ў хляве ў вёсцы Чудзін падчас тушэння пажару знойдзены труп хлопчыка 2015 года нараджэння.

Прыкладна ў 16.00 непаўналетнія 2015, 2013 і 2014 гадоў нараджэння гулялі ў гаспадарчай пабудове. Адзін з хлопцаў запальнічкай падпаліў сена, якое знаходзілася ў хляве. Старэйшыя рабяты збеглі, а малодшы застаўся ў гаспадарчай пабудове і ў выніку пажару загінуў.

З 8 лютага гэтага года сям’я загінулага хлопчыка знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Прапалі больш чым паўтары тысячы долараў
8 верасня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі райцэнтра. Жанчына расказала, што яе муж украў 1505 долараў ЗША. Праверку праводзіць РАУС.

СВЯТЛАФОР ДАІ
За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы жыхар вёскі Задуб’е 1986 года нараджэння, які кіраваў матацыклам, 53-гадовы жыхар Ганцавіч на аўтамабілі «ВАЗ-21063», а таксама непрацуючы жыхар вёскі Хатынічы 1986 года нараджэння.

Зводкі чытала
Вікторыя ПРЫКОТА.

(Visited 9 times, 9 visits today)

←В Пуховичском районе подростки пытались сами спасти тонущего пенсионера. Но пришлось все же звать МЧС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика