У Магілёве згарэў дом - помнік архітэктуры XIX стагоддзя

Источник материала:  
10.06.2017 16:13 — ЧП

У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагоддзі, які мае статус помніка архітэктуры.


Фота: МНС

Паводле МНС, выклік паступіў а 22.10. Пажар знішчыў дах і перакрыцці. Пацярпелых няма.

Згарэлы двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў XIX стагоддзі як жылы дом, але ў савецкія часы выкарыстоўваўся ў іншых мэтах. У тым ліку нейкі час пасля вайны ў ім месціўся выцвярэзнік.

Апошнія больш як 10 гадоў дом стаяў зачынены і паступова разбураўся. Каб высокае начальства, якое наведвала Магілёў, не звяртала на будынак увагу, яго завесілі банэрам.


Фота: svaboda.org

Старшыню абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Ўладзімера Краўчанку ня дзівіць, што стары будынак у цэнтры гораду на вуліцы Лазарэнкі згарэў.

На гэтай вуліцы, кажа ён, знаходзіцца квартал старых камяніцаў у занядбаным стане. Абаронца мясцовай даўніны адзначае, што Таварыства неаднаразова патрабавала ад чыноўнікаў, каб яны перадалі гэтыя будынкі «хоць каму-небудзь дзеля якойсці гаспадарчай дзейнасці».

Паводле Ўладзімера Краўчанкі, будынак, пакуль у ім быў выцвярэзнік, належаў абласному ўпраўленню ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму. Затым яго перадалі магілёўскім камунальнікам.


Такім дом быў да пажару. Фота: svaboda.org

Адна з версій пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём тых, хто знаходзіў у доме часовы прытулак. У ацалелай ад пажару часты дома знойдзеныя рэчы бяздомных, — кажуць сведкі інцыдэнту.


Фота: svaboda.org

←В Орше при пожаре погибли мужчина и женщина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика