На Вілейшчыне на вясковых могілках з помнікаў скралі крыжы. Падазраюць бацьку і сына
Адблося гэта на могілках паблізу вёскі Гарыдавічы ля Куранца, пiша «Рэгiянальная газета».
Паведамленне ў Вілейскі РАУС паступіла ўчора, 10 красавіка, ля апоўдні. На месца выехала следча-аператыўная група на чале з начальнікам РАУС Аляксандрам Каратышом.
Устанавілі, што з помнікаў на магілах скралі адзінаццаць крыжоў. Адбылося гэта ў перыяд з 2 па 8 красавіка.
Неўзабаве ўстанавілі падазраваных у крадзяжы. Іх затрымалі. Гэта жыхары Куранца: 53-гадовы бацька і 30-гадовы сын. Яны злоўжываюць спіртным, пастаяннай працы не маюць. Сярод іншага зарабляюць на жыццё і тым, што збіраюць і здаюць металалом, расказаў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС Дзмітрый Антановіч.
Мужчыны прызналі сваю датычнасць да крадзяжоў. Скрадзенае паспелі ўжо распілаваць і здаць. Частку знайшлі ў пункце збору другаснай сыравіны.