Смяротны выпадак адбыўся на сельгаспрадпрыемстве ў Маладзечанскім раёне
04.04.2016 16:34
—
ЧП
Што прымусіла 51-гадовага слесара палезці на дах кароўніка малочнатаварнай фермы, высветліць праверка. Але наступствы аказаліся трагічнымі.
Днём 31 сакавіка слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання сельгасфіліяла «Маркава» ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс» падняўся на дах кароўніка малочнатаварнай фермы «Маркава» і стаў на паверхню светлавога ліхтара з празрыстага полікарбанату, які праходзіць уздоўж усяго будынка.
Канструкцыя праламалася пад вагой мужчыны, і той паляцеў уніз: зачапіўся рукамі за кабель лініі асвятлення кароўніка на вышыні 2,5−2,7 метра, а затым упаў на бетонную падлогу.
Мужчына памёр у бальніцы. Па факце здарэння вядзецца разбор.