На Вілейшчыне ў пенсіянеркі скралі грошы і золата - агулам на 63 мільёны рублёў

Источник материала:  
06.01.2016 15:13 — ЧП

У міліцыю 5 студзеня звярнулася 81-гадовая жыхарка вёскі Ракшыцы Ільянскага сельсавета. У яе з дома зніклі 2600 долараў ЗША, 10 мільёнаў рублёў і залатыя вырабы — на агульную суму ў 63 мільёны рублёў, пiша «Рэгiянальная газета».

Крадзеж адбыўся ў перыяд ад пачатку снежня па 5 студзеня. У гэты дзень жанчына заўважыла прапажу, калі вырашыла праверыць зберажэнні. Ляжалі яны ў шафе.

— Пранікнення ў дом не было, — кажа начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў. — Адна з версій, што разглядаецца, такая. Да крадзяжу могуць быць датычныя дзве невядомыя жанчыны. Напярэдадні, 4 студзеня, яны завіталі да пенсіянеркі. Сказалі, што прадстаўляюць адну з дабрачынных арганізацый. Толькі зайшлі ў пакой, пагутарылі і пайшлі.

Узбудзілі крымінальную справу па факце крадзяжу ў буйным памеры.

←В Лельчицах ночью горел "Евроопт"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика