У Маладзечне 12-гадовая дзяўчынка скрала ровар

Источник материала:  
01.12.2015 13:07 — ЧП

Здарэнне адбылося ў суботу, 28 лістапада. Ад магазіна «Дабраном», што месціцца на вуліцы Замкавай, 12-гадовая школьніца скрала ровар, пiша "Рэгiянальная газета".

Дзяўчынка, якая жыве ў раёне плошчы Старое Места, адагнала скрадзены ровар на Лясныя, туды, дзе жыве яе бабуля, расказаў інспектар ІСН Маладзечанскага РАУС Яўген Колесень.

Але школьніца не ўлічыла, што каля магазіна ўсталяваныя дзве камеры відэаназірання. Міліцыянерам было дастаткова прайсціся з відэазапісам па бліжэйшых школах, і юную парушальніцу закона цягам дня ўдалося знайсці.

Паколькі дзяўчынцы яшчэ 12 гадоў, да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнутыя бацькі. Дзяўчынка ж знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх (ІСН).

←В Бобруйске 22-летний парень в капюшоне и наушниках попал под поезд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика