У Маладзечне чацвёра хуліганаў за вечар збілі дзевяцярых гараджан

Источник материала:  
22.07.2015 12:17 — ЧП
Хлопцы арганізавалі "засаду" 21 чэрвеня побач з домам па Скарыны.
Сваімі ахвярамі чацвёрка абірала маладых людзей. Узрост пацярпелых ад 16 да 23 гадоў. Гэта ў асноўным школьнікі і навучэнцы каледжаў, распавёў намеснік начальніка Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў.


Збівалі мінакоў без прычыны. Прычым траіх – у пад'ездзе дома па Скарыны. Нападнікі малацілі рукамі па тулаву і галаве. На месцы здарэння засталося шмат "слядоў". Аднаго з магчымых удзельнікаў крымінальнай групоўкі затрымалі – 17-гадовага хлопца. Узбуджаная крымінальная справа. Ідзе следства. Дарэчы, у міліцыю пра выпадак паведаміла маці аднаго з пацярпелых.
←Столичный таксист подрабатывал продажей спайса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика