На Валожыншчыне мужчына памёр у траншэі: абвалілася зямля
15.08.2014 11:14
—
ЧП
14 жніўня ў вёсцы Шапавалы Ракаўскага сельсавета а палове другой дня адбылося няшчаснае здарэнне.
30-гадовы мужчына выкапаў траншэю паўтара метра вышынёй і злучаў у ёй водаправодныя трубы. У гэты час на яго абвалілася зямля.
Спачатку дамачадцы не заўважылі яго адсутнасці. Праз некаторы час знайшлі ў траншэі, вынялі адтуль. Яны і паведамі аб здарэнні выратавальнікам.
"Хуткая дапамога" канстатавала смерць мужчыны.
Аб гэтым паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання Валожынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алеся Радвіловіч.