Пад чужым імем

Источник материала:  
24.07.2014 — ЧП
У час праходжання кантролю ў пункце пропуску «Новая Гута» Гомельскага раёна пагранічнікі затрымалі пасажыра, які прад’явіў пашпарт на імя 25-гадовага грамадзяніна Малдовы.

Калі высветлілася, што дакумент яму не належыць, той патлумачыў, што пасля сумеснага ўжывання спіртнога яны з братам пераблыталі пашпарты. Маўляў, выявілася гэтая акалічнасць толькі на мяжы Беларусі з Украінай.

У прэс-службе Гомельскай пагранічнай групы паведамілі, што на час праверкі падарожнік змешчаны ў ізалятар. Дарэчы, побач з ім некалькі дзён правя-дзе яшчэ адзін парушальнік пагранічнага рэжыму, які таксама з’явіўся ў пункце пропуску з чужым пашпартам. Ён прызнаўся, што ехаў з Дагестана на спатканне з гамяльчанкай.
←СК закончил расследование уголовного дела в отношении гендиректора «Борисовдрева»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика