Галодны, стомлены, але з грыбамі
26.06.2014
—
ЧП
Калі апоўдні наступнага дня 73-гадовы дачнік садовага таварыства «Пчолка», што на Рагачоўшчыне, не вярнуўся дахаты, на яго пошукі адправіліся міліцыянеры, выратавальнікі і прадстаўнікі лясной гаспадаркі.
На шчасце, у гэтых мясцінах каля вёскі Блізняцы на пенсіянера натрапіў прапаршчык унутранай службы МНС, які таксама збіраў грыбы. Ён і дапамог пажыламу мужчыну выбрацца з гушчару. Пенсіянер не пацярпеў, вярнуўся дадому стомлены, галодны, але з грыбамі.