На машыне насмерць збілі пешахода ў Маладзечне
26.05.2014
—
ЧП
Здарэнне адбылося ў Маладзечне па Вялікім Гасцінцы. Фота google.by.
У суботу, 24 мая, каля дзвюх гадзін ночы 26-гадовы маладзечанец на аўтамабілі “Мерседэс-Бэнц Віяна” збіў чалавека. Здарылася гэта ў Маладзечне па Вялікім Гасцінцы.Насупраць дома №143 кіроўца збіў пешахода, які пераходзіў дарогу. Апошні атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.
У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом косці чэрапа, закрытыя цяжкія траўмы грудной клеткі, пераломы рэбраў і іншыя пашкоджанні.
Пацярпелы памёр у рэанімацыі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Кіроўца быў цвярозы.
Узбуджаная крымінальная справа.