Былога дырэктара Вілейскага філіяла “Мінскаблгаза” абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі
Фота з сайта domstroika.ru
Пракуратура Мінскай вобласці санкцыянавала заключэнне пад варту былога дырэктара Вілейскага раённага філіяла “Мінскаблгаза”.Ён абвінавачваецца ў тым, што, з'яўляючыся службовай асобай у 2009-2011 гадах, без адпаведнага афармлення і аплаты ў працоўны час прыцягваў падначаленых работнікаў і выкарыстоўваў тэхніку узначаленага ім прадпрыемства для будаўніча-мантажных і рамонтных работ на аб'ектах нерухомасці. Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік пракурора вобласці Аляксандр Бяліцкі.
Гэтыя аб'екты належалі самому кіраўніку, яго блізкім сваякам і іншым асобам. У выніку прадпрыемству быў нанесены ўрон у буйным памеры.
Былому кіраўніку прадпрыемства прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 424 Крымінальнага Кодэксу Беларусі (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).
Чытайце на гэту тэму таксама:
9.04.2014.СК: былы старшыня Вілейскага райвыканкама злоўжываў уладай пры будаўніцтве свайго дома