Навальніца, лівень, моцны вецер

Источник материала:  
20.05.2014 — ЧП

Непагадзь у мінулыя выхадныя шырокім фронтам прайшла па тэрыторыі Гомельскай вобласці і прынесла нямала клопатаў. Асабліва адчувальнымі наступствы аказаліся ў Добрушскім, Веткаўскім, Чачэрскім і Рагачоўскім раёнах. Абарваныя моцным ветрам (парывы яго дасягалі 18 метраў у секунду) правады лініі электраперадачы, па звестках Добрушскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, смяротна траўміравалі 31-гадовага непрацуючага жыхара горада.

У шасці раёнах вобласці было перапынена энергазабеспячэнне, пашкоджаны дахі. Як паведаміў «Р» намеснік старшыні Добрушскага райвыканкама Сяргей Пятроўскі, толькі ў Добрушскім раёне пашкоджана каля 250 жылых дамоў і больш за 30 гаспадарчых пабудоў.

Па стану на поўдзень 19 мая без электрычнасці заставалася тры населеныя пункты раёна — Мар’іна, Дубовы Лог, Лявонцьева, а таксама асобныя вуліцы Добруша. Пагроза падзення дрэва на гарадскую СШ № 5 Добруша была ліквідавана аператыўнымі дзеяннямі выратавальнікаў і служб жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мелі месца цяжкасці з рухам аўтатранспарту на некаторых участках дарог М-10 (Кобрын — мяжа Расійскай Федэрацыі) і Р-124 (Добруш — Ветка). Зараз праблем з рухам на транспартных магістралях няма.

←В Барановичах осудили мужчину, показавшего в клубе голый зад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика