40-гадовы мужчына скраў грошы на пахаванне і аддаў на прастытутку
12.05.2014 13:52
—
ЧП
Мужчына абакраў 84-гадовую бабулю, у якой жыў чатыры гады, і прагуляў грошы.
40-гадовы мужчына жыў у 84-гадовай бабулі ў Маладзечанскім раёне. За гэта дапамагаў ёй па гаспадарцы, паліў печ, насіў ваду. Так жылі чатыры гады.
У адзін з дзён у лютым гаспадыні не было дома. Мужчына заўважыў у яе пакоі схаваны скрутак, які ляжаў паміж столлю і бэлькай. У ім было 5,5 мільёнаў рублёў і 260 долараў. Мужчына іх скраў.
У судзе мужчына раскаяўся, але грошы не вярнуў. Грошы ён ужо патраціў на ежу, спіртное і таксі. Частка грошай пайшла на паслугі прастытуткі, а таксама каб прывезці яе на таксі з Мінска да сябе.
Жанчына патлумачыла, што гэтыя грошы адкладвала на пахаванне.
Мужчыну суд прызнаў вінаватым у крадзяжы, які здзейсніў другі раз. Яму прызначылі пакаранне − арышт на паўгода. Ён таксама павінен вярнуць бабулі скрадзенае. Асуджаны ўжо меў судзімасць за крадзеж, паведаміў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Вікторыя ПАЛЯШЧУК.