Дапамажыце змагацца з самагонам
10.05.2014
—
ЧП
Вы можаце дапамагчы пазбегнуць трагічных наступстваў.
Цягам апошніх дзесяцігоддзяў у Беларусі распаўсюджваецца п’янства, павялічваецца колькасць тых, хто стаіць на наркалагічным уліку. Усё больш тых, хто злоўжывае алкаголем і пакутуе на хранічны алкагалізм.
Нягледзячы на тое, што ў крамах ёсць шырокі выбар алкагольных напояў, многія аддаюць перавагу прадукту ўласнай вытворчасці − самагону. Спажыўцоў не пужаюць магчымыя трагічныя наступствы ўжывання самагона, хаця пра гэта рэгулярна распавядаюць розныя службы.
Калі вам вядома, што хтосьці вырабляе ці прадае самагон, просім паведаміць па тэлефоне 8(029) 863-70-46 у аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага аддзела унутраных спраў на транспарце.