Мядзел. Чатыры вугры браканьеру абыдуцца ў дзевяць мільёнаў рублёў
06.05.2014
—
ЧП

Фота з сайта gurkov2n.jimdo.com
На рэчцы Нарачанка 24 красавіка затрымалі жыхара Мядзельскага раёна.Ён з выкарыстаннем забароненай прылады рыбалоўства – вугралавушкі – незаконна ў забаронены час здабываў рыбу, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валянцін Галубовіч.
Здабычай мужчыны сталі чатыры вугры. У выніку ён прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на дзевяць мільёнаў рублёў.
У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу – вынік незаконнай рыбалкі падвядзе суд.