Каб потым прачнуцца

Источник материала:  
06.05.2014 — ЧП

Гродзенскія выратавальнікі шукаюць спосабы ўберагчы ад гібелі аматараў курыць у ложку.

Абараніць ад пажару, на думку супрацоўнікаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, дапамогуць спальныя прыналежнасці, якія выраблены з поліэфіру, які амаль не гарыць. Але паколькі сінтэтычныя валокны дрэнна прапускаюць паветра, такую тканіну можна будзе выкарыстоўваць як чахлы на матрац, коўдры і падушкі. Зверху павінны быць звыклыя прасціны і навалачкі з бавоўны, лёну і саціну.

— У першую чаргу мы хочам абараніць ляжачых хворых, якія не могуць адвучыцца ад курэння ў ложку, — расказвае прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская. — Калі ж вырабамі з негаручай тканіны ўкамплектоўваць гасцініцы, сацыяльныя ўстановы, то мы зможам звесці да мінімуму колькасць выпадкаў гібелі людзей, якія заснулі з цыгарэтай у руцэ.

Першы ўзор супрацьпажарнай пасцельнай бялізны, як расказалі ва ўпраўленні МНС, белага колеру і з прыемным кветкавым малюнкам. Зараз вырашаецца, хто будзе вырабляць і рэалізоўваць гэтыя камплекты.

←БХК проводит в Брестской области кампанию по информированию о состоянии прав человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика