Дзесяць чалавек эвакуіравалі на пажары ў к. п. Нарач (Купа)
05.05.2014
—
ЧП

На месцы пажару. Фота 112.by.
Каля трох гадзін ночы 4 мая паступіла паведамленне пра тое, што ў к. п. Нарач (Купа) гарыць балкон. Пажар узнік на чацвёртым паверсе шматкватэрнага дома па вуліцы Кастрычніцкай.– Па прыбыцці выратавальнікаў гарэлі балкон і кватэра, агонь распаўсюдзіўся таксама на дах дома, – расказаў галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юры Вашкінэль.
Жыльцы кватэры самі заўважылі пажар і эвакуіраваліся. Узнікла неабходнасць эвакуіраваць і жыльцоў суседніх кватэр. Усяго эвакуіравалі 10 чалавек. Людзі на пажары не пацярпелі.
А вось балкон згарэў, выгараў пакой з маёмасцю, пашкоджаны дах дома.
Прычыны здарэння высвятляюцца.