Арганізатара канала нелегальнай міграцыі затрымалі на Ашмяншчыне

Источник материала:  
05.05.2014 — ЧП

Фота gpk.gov.by.

Жыхар Пакістана вырашыў нелегальна пераправіць з Беларусі ў Літву пяцярых маладых суайчыннікаў. Але яго затрымалі памежнікі.

Цяпер 52-гадовы грамадзянін Пакістана абвінавачваецца ў арганізацыі канала нелегальнай міграцыі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

24 красавіка ён вёў з сабой групу суайчыннікаў ва ўзросце ад 19 да 28 гадоў для далейшай нелегальнай перапраўкі ў Літву.

Пакістанцаў затрымалі супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення памежнай службы сумесна са смаргонскімі памежнікамі падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на Ашмяншчыне.

Узбуджаная крымінальная справа.

Землякам зламысніка пагражае адказнасць за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі Беларусі.

Цяпер устанаўліваюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці замежніка.

Грамадзян Пакістана затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання смаргонскай памежнай групы. Праводзіцца далейшы разбор справы.

Паводле tut.by.

←12 человек погибли и 57 пострадали после крушения поезда в Индии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика