Скраў відэакамеру са звалкі ў Мядзеле
03.05.2014
—
ЧП

Фота з сайта dozor.by.
Ад вечара 23 красавіка і па раніцу 24 нехта пранік у вагончык на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў Мядзельскай ЖКГ. Ён знаходзіцца каля вёскі Мікасецк.Злодзей выкраў акумулятар, блок памяці да відэакамеры.
А яшчэ зняў са слупа відэакамеру, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама.
Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.