На Мядзельшчыне гарэлі хлеў і “Масквіч”

Источник материала:  
22.04.2014 — ЧП

Магчыма, хлеў загарэўся з-за дзіцячых гульняў з агнём. Фота pro-goroda.ru.

Дзіцячае свавольства з агнём?

Два пажары адбыліся на Мядзельшчыне 20 красавіка практычна ў адзін і той жа час.

Пасля сямі гадзін вечара выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне хлява ў вёсцы Нарач (Кабыльнік), паведаміў інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сакалдынскі.

У выніку агнём пашкоджаны сцены і дах хлява, знішчана прыбудова да яго і туалет, які знаходзіўся побач.

Адна з мяркуемых прычын пажару – дзіцячае свавольства з агнём.

А ў гэты ж час на абочыне аўтадарогі Мінск–Мядзел гарэў аўтамабіль “Масквіч-412”. Адбылося гэта паміж вёскамі Калінаўка і Ліпава.

Выгараў салон машыны.

Нумароў на “Масквічы” не было. Так што высвятляецца не толькі прычына загарання, але і ўладальнік аўтамабіля.

←Гродненская область: Свекровь хотела зарезать невестку, потому что в котлетах было мало мяса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика