Ножка дзяўчынкі захрасла ў ровары - яе ратавалі МНСнікі
18.04.2014
—
ЧП
Ножка захрасла паміж педаллю і рамай.
Учора ўвечары шасцігадовая дзяўчынка ехала на ровары па ходніку ўздоўж Вялікага Гасцінца.На здарэнне выязджаў Валеры Каляда, старшы памочнік намесніка начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай працы Маладзечанскага ГРАНС.
Дзяўчынка ехала на ровары, але ножка саслізнула і захрасла паміж педаллю і рамай. Самастойна выбрацца яна не змагла, таму спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Работнікі МНС пры дапамозе ключоў зрабілі разводку. Ножку дасталі. Дзяўчынку на "хуткай" завезлі ў дзіцячую бальніцу.
- Дзяўчынка не плакала, толькі спужалася, - гаворыць Валеры Каляда. - А з ножкай сур'ёзных праблем няма.
Здарэнне адбылося каля гандлёва-эканамічнага каледжа.