Пракуратура "нарысавала" партрэт забойцы: беспрацоўны мужчына ад 25 да 50 год, які злоўжывае спіртным

Источник материала:  
17.04.2014 — ЧП

Фота 1tv.ru.

Хто яны – людзі, пра якіх мы чатаем у міліцэйскіх зводках, якія пужаюць нас жорсткасцю сваіх учынкаў.

Сёння ў Мінскай вобласці адзначаецца значны рост забойстваў і фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Найбольш часта такія злачынствы здзяйсняюцца ў сельскай мясцовасці, а таксама ў буйных гарадах.

75-і працэнтам злачынстваў папярэднічае ўжыванне спіртных напояў. Раней судзімыя асобы здзяйсняюць кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае цяжкае цялеснае пашкоджанне.

З агульнай колькасці асоб, якія ўчынілі забойствы і прычынілі цяжкія цялесныя пашкоджанні, 55 % нідзе не працавалі і не вучыліся.

Найбольш тыповы для вобласці сацыяльны партрэт забойцы – гэта мужчына ва ўзросце ад 25 да 50 год, які нідзе не працуе, злоўжывае спіртнымі напоямі, які з'яўляецца знаёмым альбо сваяком ахвяры.

Больш як у палове выпадкаў мела месца сумеснае спажыванне спіртных напояў пацярпелым са злачынцам незадоўга да здзяйснення злачынства на глебе непрыязных адносін па намеры, які раптам узнік і неадкладна быў рэалізаваны.

Асноўныя прычыны здзяйснення забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў – гэта ўстойлівыя асацыяльныя паводзіны, злоўжыванне алкаголем, нежаданне асобных катэгорый грамадзян займацца грамадска-карыснай працай, змяненне не ў лепшы бок маральных арыенціраў.

Выснова відавочная.

Цяперашняе становішча з ростам забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў не з'яўляецца часовым. Спадзявацца на тое, што праз некаторы час злачынствы гэтага віду спыняцца самі па сабе, па меншай меры, неразумна і безадказна.

Такі стан спраў вымушае праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы ўкараняць новыя формы і метады апярэджвальнай працы. У першую чаргу органам унутраных спраў і саветам пунктаў грамадскага пункта аховы парадку неабходна на пастаяннай аснове праводзіць працу па своечасовым выяўленні асоб, якія нідзе не працуюць і якія злоўжываюць спіртнымі напоямі – для правядзення ў дачыненні да іх індывідуальных прафілактычных мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам.

Далёка не апошнюю ролю ў барацьбе з злачыннасцю адыгрывае і нецярпімасць грамадства да п'янства, наркаманіі і ўтрыманства.

←Милиция ищет пьяных хулиганов, которые избивали пенсионеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика