У Мядзельскім раёне падчас сваркі забілі жыхара Вілейшчыны

Источник материала:  
17.04.2014 — ЧП

Фота з сайта tengrinews.kz

Увечары 7 красавіка ў доме ў вёсцы Вузла забілі 38-гадовага жыхара вёскі Заазер'е Вілейскага раёна.

Мужчына прыехаў у Вузлу ў госці. Падчас сваркі, што раптоўна ўзнікла пасля сумеснага распівання спіртных напояў, непрацуючы малады гаспадар дома нанёс мужчыне два ўдары нажом у грудзі.

Спрабаваў аказаць ахвяры дапамогу, але раны аказаліся смяротныя.

Па факце забойства ўзбудзілі крымінальную справу. Жыхар вёскі Вузла арыштаваны. Праводзіцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставін здарэння, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Штура.

←В РНПЦ в Новинках нашли обгоревший труп

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика