Тры пасажыры шпіталізаваны ў выніку аварыі ля Талуці на Вілейшчыне
15.04.2014
—
ЧП
Фота mchs.gov.by
Каля дзесяці гадзін вечара 14 красавіка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне на аўтадарозе Мінск-Мядзел паблізу вёскі Талуць.Аўтамабіль “Форд Эскорт” з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Кіраваў машынай 28-гадовы мужчына.
У выніку тры пасажыры з траўмамі шпіталізаваныя (каб дэблакіраваць аднаго з іх з машыны, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў). Яшчэ адзін пасажыр і кіроўца атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні.
Папярэдняя версія здарэння – тэхнічныя няспраўнасці транспартнага сродку і няправільны выбар хуткасці, паведамляе дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.