Пакуль гаспадар хадзіў за нажом, з шафы скралі мільёны
14.04.2014
—
ЧП
Фота belarus-news.eu
У вёсцы Шчарачыха 10 красавіка абакралі пенсіянера.Апоўдні да яго ў хату зайшлі чатыры жанчыны. Папрасілі нажа, каб парэзаць сала.
– Той пайшоў за нажом, адсутнічаў хвіліны тры-чатыры, – расказаў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук. – Жанчыны парэзалі сала і выйшлі з дома. Пасля іх адыходу мужчына ўбачыў, што з шафы зніклі амаль усе грошы - 22 мільёны рублёў.
Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж. Вядзецца расследаванне.
А Мікалай Раманчук раіць вяскоўцам:
– У выпадку з’яўлення ў доме падазроных асоб, не пакідайце іх адных без нагляду. Бо бачыце, ім хопіць лічаных хвілін, каб знайсці і скрасці вашыя грошы.