Агонь ды полымя
У Гродне загарэўся на маршруце гарадскі аўтобус.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў 7.48 у раёне праспекта Касманаўтаў: у маторным адсеку МАЗа разгарэлася полымя.
— Вадзіцель хутка зарыентаваўся і самастойна патушыў агонь, — гаворыць Яўгеній Дудка, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскай вобласці. — Ніхто з пасажыраў, хоць гэта і быў час пік, не пацярпеў, людзі самастойна выйшлі на прыпынку з транспарту.
Канчаткова ліквідаваць узгаранне дапамаглі выратавальнікі.
— Хутчэй за ўсё, пажар узнік з-за таго, што разгерметызаваўся паліўны шланг і паліва трапіла на гарачы рухавік, — расказвае Наталля Жывалеўская, прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
МАЗ пашкоджаны нязначна і таму праз некалькі дзён выйдзе на маршрут.