З-за cпальвання смецця на Вілейшчыне згарэлі дом і хлявы
10.04.2014
—
ЧП
Фота з сайта lifecity.com.ua
У суботу, 5 красавіка гарэлі дом і пабудовы ў вёсцы Варонічы. Паведамілі пра гэта ў пяць гадзін вечара.– Па прыбыцці на месца здарэння выратавальнікі убачылі, што адкрытым полымем гараць дом і хлявы. Людзей усярэдзіне не было, – паведаміў старшы інспектар Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Гаўрышчук.
У выніку згарэлі пяць хлявоў. Таксама выгараў знутры драўляны дом, знішчаны прыбудаваны да яго хлеў.
Як аказалася, гараджане прыбіраліся на прысядзібным участку, вырашылі спаліць смецце. У выніку загарэлася сухая трава побач і агонь перакінуўся на пабудовы.