Ехала, упала — гіпс

Источник материала:  
10.04.2014 — ЧП

У гродзенскім аўтобусе школьніца зламала руку.

Надзвычайны выпадак здарыўся, калі дзяўчынка раніцай ехала на заняткі. Вось толькі замест урокаў ёй з бацькамі прыйшлося ісці ў міліцыю. Па словах школьніцы, на вуліцы Ліможа вадзіцель рэзка затармазіў, і пасажыры так цісканулі, што яна не ўтрымалася на нагах. Вынік — гіпс.

— Вадзіцель кажа, што ніякага экстрэмальнага тармажэння не было, — удакладніў Яўген Дудка, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскай вобласці. — Магчыма, прычынай здарэння стаў час пік.

Відавочцаў надзвычайнага выпадка супрацоўнікі ДАІ Гродна просяць звязацца з Дзяржаўтаінспекцыяй па тэлефонах: /8-0152/ 79-75-53 або /8-0152/ 79-75-45.

←СК: былы старшыня Вілейскага райвыканкама злоўжываў уладай пры будаўніцтве свайго дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика